Памятнае мерапрыемства ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»

22 сакавіка 1943 г.недалёка ад вёскі Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці партызанамі была абстраляная аўтакалона фашыстаў і ў выніку нападу забіты нямецкі афіцэр. У адказ карнікі акружылі вёску, сагналі ўсіх жыхароў у хлеў і падпалілі яго, а тых, хто спрабаваў бегчы, расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. У выніку загінула 149 ні ў чым не вінаватых людзей, з іх 75 дзеці ва ўзросце да 16 гадоў. Вёска была разрабавана і спалена дашчэнту, пры гэтым цудам выратаваліся 5 дзяцей і 1 Дарослы – Іосіф Камінскі (прататып скульптуры «Няскораны чалавек»). Карную аперацыю праводзіў 118-ы паліцэйскі батальён, сфармаваны ў 1942 г.у Кіеве з былых ваеннапалонных, а таксама падраздзяленні батальёна СС О.Дирлевангера.

Сёння, у дзень 81-ай гадавіны знішчэння вёскі Хатынь, прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага архіва, Нацыянальнага гістарычнага архіва ў складзе дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у памятным мерапрыемстве ў мемарыяльным комплексе «Хатынь», усклалі кветкі, ушанавалі хвілінай маўчання ўсіх нявінных ахвяр нацызму.

 

1. Дэлегацыя Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на памятным мерапрыемстве
2. Удзельнікі памятнага мерапрыемства
3. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М.Хаменка падчас ускладання кветак
4. Намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Д.А.Касцюкевіч і дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Л.Воінаў ускладаюць кветкі
5. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў ускладаюць кветкі
6. Прадстаўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі на памятным мерапрыемстве