21 сакавіка 2024 г. вядучы архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» Ю.А.Кісялёва прыняла ўдзел у правядзенні ўрока для 10 – 11 класаў у ДУА «Сярэдняя школа № 14 г.Віцебска» ў рамках Адзінага дня інфармавання «Школа актыўнага грамадзяніна» на тэму «Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне» (аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання).

Навучэнцам былі прадстаўлены дакументы пра беларускага дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Пятра Міронавіча Машэрава з фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.

 

1. Падчас правядзення ўрока.
2. Слайд з прэзентацыі.