БДАМЛМ да 81-й гадавіны спалення Хатыні
«Хатынь, дым которой я, подросток войны, помню – видел своими глазами его чёрные облака за далёким, на горизонте лесом. Помню, как деды на улице старались определить, гадали: что на этот раз горит, какая деревня?» – узгадваў народны паэт Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч.
У сувязі з жалобнай датай – 81-й гадавінай знішчэння Хатыні – Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ўшаноўвае памяць кожнага жыхара беларускіх вёсак, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Для тых, хто сёння не зможа наведаць мемарыяльны комплекс «Хатынь», мы змяшчаем фотаздымкі з дакументальнай аповесці аднаго з яго стваральнікаў – заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь Леаніда Мендэлевіча Левіна:
![]() |
№0. Хатынь. Мемарыяльныя знакі на месцы спаленых дамоў. |
![]() |
№1. Хатынь. Скульптурная кампазіцыя «Стары з хлопчыкам на руках» («Непакорны»). Фота 2022 года. |
![]() |
№2. Вокладка кнігі Леаніда Левіна»Хатынь». |