БДАМЛМ: Удзел у рэпартажы для праграмы «Наше утро» ОНТ

Архівіст Беларускага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксенія Віктараўна прыняла ўдзел у рэпартажы для праграмы «Наше утро» ОНТ, які выйшаў у эфір 19.03.2024.

Сюжэт прысвечаны Уладзіміру Корш-Сабліну і гісторыі беларускага кіно.

Уладзімір Корш-Саблін – выбітны кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў, народны артыст Беларусі і СССР, класік беларускага кінематографа. З 1945 – 1960, 1969 – 1974 гг. – мастацкі кіраўнік кінастудыі «Беларусьфільм». З 1957 – 1974 гг. узначальваў саюз кінематаграфістаў Беларусі.

Самая вядомая яго праца – карціна «В огне рождённая», прысвечаная 10-годдзю БССР. Пазней на экраны выйшаў першы гукавы фільм беларускага кіно «Первый взвод», які ўвайшоў у залаты фонд савецкага кіно. Следам з’явіліся стужкі: «Огненные годы», «Константин Заслонов», «Красные листья», «Запомним этот день» і іншыя.

У пасляваенныя гады У. Корш-Саблін зняў фільм пра адраджэнне вёскі «Новый дом», ідылічную кінааповесць «Посеяли девушки лен», ажыццявіў экранізацыю п’ес Кандрата Крапівы «Поют жаворонки» і «Кто смеется последним». Па трылогіі Якуба Коласа «На росстанях» зняў фільм «Первые испытания».

 

№1 – Здымкі ў сховішчы БДАМЛМ
№2 – Прэзентацыя дакументаў