21 сакавіка 2024 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці наведалі студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава

Мерапрыемства складалася з дзвюх частак. У ходзе экскурсіі першакурснікі, якія навучаюцца па спецыяльнасці «сацыяльна-педагагічнае і псіхалагічная адукацыя», атрымалі звесткі аб архіве, асноўных напрамках яго дзейнасці, арганізацыі даследчай дзейнасці ў чытальнай зале архіва.

У адным з архівасховішчаў, маладыя людзі атрымалі ўяўленне аб арганізацыі захоўвання дакументаў у архіве і мерапрыемствах па забеспячэнні іх захаванасці.

Другая частка мерапрыемства была прысвечана 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Увазе студэнтаў былі прадстаўлены віртуальныя выставачныя праекты аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Віцебшчыне.

На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.