Выстава ў ААТ «Белрэсурсы», прымеркаваная да трагедыі беларускай вёскі Хатынь

21 сакавіка 2024 года Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь арганізаваў фотадакументальную банэрную выставу «Хатынь-святыня нацыянальнай памяці» ў ААТ «Белрэсурсы», прымеркаваную да трагедыі беларускай вёскі Хатынь, спаленай разам з жыхарамі 22 сакавіка 1943 г.

У аснову банэрнай выставы «Хатынь-святыня нацыянальнай памяці» пакладзены лічбавыя копіі дакументаў архіва, якія падрабязна раскрываюць злачынствы гітлераўскіх акупантаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва вёскі Хатынь і іншых знішчаных у гады вайны вёсак. Гэта дакументы партызан, нямецкія допыты і справаздачы аб падзеях таго дня, паказанні сведак Хатынскай трагедыі, а таксама ваенных злачынцаў, якія панеслі заслужанае пакаранне ў пасляваенны перыяд.

Вядучы навуковы супрацоўнік В.Г. Мазец распавёў супрацоўнікам прадпрыемства аб гістарычных падзеях, прадстаўленых у рамках выставы.

 

1. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ В.Г.Мазец знаёміць работнікаў ААТ «Белрэсурсы» з банэрнай выставай
2. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ В.Г.Мазец знаёміць работнікаў ААТ «Белрэсурсы» з банэрнай выставай