Спецыялісты Дзяржархіва Віцебскай вобласці 20 сакавіка 2024 г. прынялі ўдзел у якасці сацыяльнага партнёра ў рабоце VII пленума абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, на якім была паказана кінахроніка вызвалення г.Віцебска ў 1944 г.

У 2023 г., у рамках Года міру і стварэння, дзяржаўныя архівы вобласці ўжо супрацоўнічалі з прафсаюзамі ў серыі мерапрыемстваў – тэматычных гасціных «АРХІВАЖНА: гісторыя ў асобах».

Удзельнікамі тэматычных гасціных сталі прадстаўнікі БДАКФФД. З фондаў гэтага архіва былі прадстаўлены кінасюжэт аб святкаванні грамадскасцю Віцебска 50-годдзя Народнага артыста СССР Аляксандра Ільінскага, які з’яўляўся легендай тэатра ім. Я. Коласа; аўдыёзапісы з галасамі паэта Рыгора Барадуліна і пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2023 г. № 316 «Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў» БДАКФФД у рамках «Адкрытага кінаархіва» стварыў праект «Вызваленне гарадоў Беларусі». Праект прадстаўлены ўнікальнымі кадрамі кінахронікі.

Сацыяльнае партнёрства архіваў і абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў атрымала свой працяг. Ганаровыя госці і ўдзельнікі VII пленума прафсаюза, якія прысутнічалі 20 сакавіка ў вялікай зале вайсковай часці 5524 унутраных войскаў МУС, змаглі ўпершыню ў Віцебску ўбачыць эксклюзіўныя кадры дакументальнага фільма – кінахронікі 1944 года, прысвечанага вызваленню г.Віцебска ад нямецка-фашысцкіх-захопнікаў. У пленуме прынялі ўдзел больш за 80 чалавек. Яны далі высокую ацэнку рабоце БДАКФФД і выказалі надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва

 

1. Удзельнікі пленума падчас экскурсіі на тэрыторыі вайсковай часці 5524 унутраных войскаў МУС.
2. У зале падчас правядзення пленума.
3. Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна падчас выступлення, якое папярэднічала паказу кінахронікі.