Стварэнне сектара аблічбоўкі архіўных дакументаў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі

У мэтах выканання даручэння Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Хаменкі С.М. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў аддзеле аўтаматызаваных архіўных тэхналогій створаны сектар аблічбоўкі архіўных дакументаў. У 2023 годзе архівам набыты два сучасныя дарагія планетарныя сканеры ЭЛАР ПланСкан А2-600Р, дзякуючы чаму значна павялічаны аб’ём аблічбоўкі архіўных дакументаў. У цэлым створаны сектар дазволіць павялічыць аблічбоўванне са 125 тысяч да 250 тысяч электронных старонак. Акрамя таго, з мэтай паляпшэння ўмоў працы ў займаных работнікамі аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій кабінетах праведзены планавы бягучы рамонт.

 

1. Намеснік загадчыка аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Аліна Шкарына і вядучы архівіст аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Лізавета Матылевіч аблічбоўваюць дакументы за планетарнымі сканерамі ЭЛАР ПланСкан А2-600Р
2. Аліна Шкарына за планетарным сканерам Bookeye 3 A2
3. Аліна Шкарына за планетарным сканерам ЭЛАР ПланСкан А2-600Р