Віртуальная выстава «Бяроза – горад на Ясельдзе-рацэ»

У рамках рэалізацыі галіновага віртуальнага выставачнага праекта «Гарады Беларусі» спецыялістамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне» была падрыхтавана віртуальная выстава «Бяроза – горад на Ясельдзе-рацэ» (PDF, 11,9 Mb).

Выстава створана на аснове архіўных дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне» і адкрытых інтэрнэт-крыніц; змяшчае копіі дакументаў і фатаграфій, якія адлюстроўваюць асноўныя этапы ўзнікнення горада, развіцця прамысловасці і культуры, у тым ліку ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.