6 сакавіка дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» наведаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінаў А.Л.

6 сакавіка 2024 года дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» наведаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінаў Алег Леанідавіч.

У ходзе наведвання, Воінаў А.Л. азнаёміўся з працэсам аблічбоўкі на абсталяванні, набытым у 2023 годзе. На агульным сходзе працоўнага калектыву расказаў аб перспектывах развіцця лабараторыі.

Лунеўскай Наталлі Аляксандраўне за шматгадовую і добрасумленную працу ўручыў Падзяку Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Павіншаваў калектыў са святам – Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка.

 

1. Уручэнне падзякі Лунеўскай Н.А.
2. Уручэнне календара