Экскурсія для работнікаў сістэмы адукацыі ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў

14 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў адбылася экскурсія для дырэктараў школ, кіраўнікоў Цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі Мінскай вобласці настаўнікаў школ. Вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата Чарненка Вольга Фёдараўна пазнаёміла гасцей са спецыфікай працы архіва кінафотафонадакументаў.

У ходзе экскурсіі наведвальнікі былі азнаёмлены з відамі носьбітаў аўдыёвізуальных дакументаў, даведаліся пра гісторыю развіцця архіўнай справы, пра самыя раннія дакументы ў фондах БДАКФФД, а таксама пра магчымасці пошуку інфармацыі з дапамогай навукова-даведачнага апарата архіва.

Гасцям была прадэманстравана работа па забеспячэнні захаванасці кінафотафонадакументаў: правядзенне рэстаўрацыі, кансервацыі, дэзінфекцыі.

У канцы экскурсіі госці падзяліліся атрыманымі ўражаннямі і пажадалі калектыву архіва прафесійных поспехаў і працвітання.