15 сакавіка 2024 г.супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое адкрыла аўтапрабег «За адзіную Беларусь» і было прысвечана Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Пачалося мерапрыемства ля воінскага пахавання па вул. Цітова. Тут жа адбылася акцыя «Праспяваем гімн разам». Пасля мітынгу і ўскладання кветак аўтакалона праехала па віцебскіх вуліцах. Яе шлях праходзіў праз аб’екты, якія будаваліся і адчыняліся пад эгідай кіраўніка дзяржавы. Сярод іх – спалучэнне вул. Цітова і вул. Касманаўтаў, Полацкі пуцеправод, Лядовы палац, Цэнтр па скачках на батуце, Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, Летні амфітэатр – галоўная пляцоўка міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».

Таксама на працягу дня для работнікаў архіва і наведвальнікаў чытальных залаў была арганізавана дэманстрацыя фільма «30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», падрыхтаванага Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Дэпартаментам па архівах і справаводстве, БДАКФФД.

Фота: Падчас правядзення мерапрыемства ў гонар аўтапрабегу.