Удзел БДАКФФД у 31-ай Мінскай Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

14 сакавіка 2024 года адбылося адкрыццё 31-й Мінскай Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая з’яўляецца адным з найбуйнейшых кніжных форумаў краіны, якая аб’ядноўвае звыш 60 краін. Выстава, якая праводзіцца штогод, сёлета размяшчаецца ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» з 14 па 17 сакавіка.

У першы дзень працы выстаўкі была прэзентавана кніга «Ад Маскоўскай бітвы да аперацыі «Баграціён», якая стала вынікам сумеснай працы Выдавецтва «Планета» (г. Масква), Выдавецтва «Форум» і Інстытута гісторыі НАН Беларусі пры ўдзеле Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД).

У выданне ўвайшлі фотадакументы з фондаў БДАКФФД, прысвечаныя перыяду правядзення стратэгічнай наступальнай аперацыі «Баграціён», зробленыя ў розных гарадах Беларусі ў ліпені-жніўні 1944 г., якія праілюстравалі вызваленне краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З прывітальным словам падчас прэзентацыі выступіў дырэктар БДАКФФД Андрэй Мікалаевіч Ганчар, які адзначыў важнасць правядзення праектаў, якія садзейнічаюць захаванню гістарычнай памяці і перашкаджаюць спробам фальсіфікацыі айчыннай гісторыі. У прэзентацыі прынялі ўдзел дырэктар Выдавецтва «Форум» Таццяна Уладзіміраўна Бялова, заснавальнік выдавецтва «Планета» Сяргей Мікалаевіч Майсееў, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Леанідавіч Лакіза, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павел Анатольевіч Трубчык і іншыя партнёры праекта.

 

Прэзентацыі кнігі «Ад Маскоўскай бітвы да аперацыі «Баграціён»
Дырэктар БДАКФФД Андрэй Мікалаевіч Ганчар падчас прэзентацыі кнігі «Ад Маскоўскай бітвы да аперацыі «Баграціён»