Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» прыняла ўдзел у прэзентацыі кнігі «АД МАСКОЎСКАЙ БІТВЫ ДА АПЕРАЦЫІ «БАГРАТЫЁН»

14 сакавіка 2024 года на запрашэнне ТДА «Выдавецтва «Форум» дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Заяц Алена Дзмітрыеўна прыняла ўдзел у прэзентацыі расійска-беларускіх выдавецкіх праектаў «АД МАСКОЎСКАЙ БІТВЫ ДА АПЕРАЦЫІ «БАГРАТЫЁН» і «АД МАСКВЫ ДА БРЭСТА. ПА ДАРОГЕ СЛАВЫ» прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на XXХI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Кніга выпушчана пры фінансавай падтрымцы Дэпартамента сродкаў масавай інфармацыі і рэкламы горада Масквы.

Таксама архіву была перададзена кніга «Ад маскоўскай бітвы да аперацыі «БАГРАТЫЁН», якая зойме годнае месца ў чытальнай зале, а прэзентаваць кнігу наведвальнікам будзе прыемна, бо архіў таксама паўдзельнічаў у прадастаўленні матэрыялаў для выдання.