30 гадоў з дня ўтварэння Міністэрства эканомікі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

14 сакавіка 1994 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 145 «Аб удасканаленні структуры органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь і скарачэнні расходаў на іх утрыманне». На падставе пастановы была перагледжана сетка рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. У прыватнасці, Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па эканоміцы і планаванні быў пераўтвораны ў Міністэрства эканомікі, а Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па экалогіі – у Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Дадзеныя міністэрствы існуюць і сёння без перайменаванняў і пераўтварэнняў, а таксама рэгулярна перадаюць дакументы, якія ўтварыліся ў працэсе дзейнасці, у ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» (НАРБ).

Арыгінал пастановы захоўваецца ў фондзе № 7 «Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь» (НАРБ. Ф. 7. Воп. 12. Спр. 998. Арк. 74-82). Аддзел інфармацыйна-пошукавых сістэм НАРБ праводзіць тэматычную распрацоўку пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Прафесійна арганізаваныя і якасна напоўненыя каталогі дапамагаюць работнікам архіва для выканання запытаў, выяўлення дакументаў пры правядзенні выстаў і публікацыі зборнікаў дакументаў, а даследчыкам – для напісання навуковых артыкулаў і манаграфій. Па стане на сакавік 2024 года ў электронны сістэматычны і імянны каталогі праграмнага модуля «Навукова-даведачны аппарат» АІС архіва ўведзена больш за 19 тысяч каталожных картак, падрыхтаваных у выніку тэматычнай распрацоўкі пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў БССР і Рэспублікі Беларусь за 1968–1993 гады.

 

1: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 7. Воп. 12. Спр. 998. Арк. 74.
2: НАРБ. Ф. 7. Воп. 12. Спр. 998. Арк. 75.
3: НАРБ. Ф. 7. Воп. 12. Спр. 998. Арк. 76.
4: НАРБ. Ф. 7. Воп. 12. Спр. 998. Арк. 77.
5: НАРБ. Ф. 7. Воп. 12. Спр. 998. Арк. 78.