Аб працоўнай сустрэчы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцавым

13 сакавіка 2024 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбылася сустрэча з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцавым па пытаннях падрыхтоўкі да выдання ілюстраванай кнігі «Операция «Багратион»: народные мстители» (працоўная назва).

У нарадзе прынялі ўдзел: кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў г.Мінску М.А.Шчоткіна, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк і прадстаўнікі выдавецтва «Сегмент».

У ходзе правядзення сустрэчы былі абмеркаваны канцэпцыя, структура і неабходныя дадаткі ў кнігу, а таксама пытанні афармлення кнігі. Дырэктар архіва А.К.Дземянюк азнаёміў высокіх гасцей з архіўнымі матэрыяламі, якія плануецца ўключыць у выданне.

У заключэнне сустрэчы Дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы Д.Ф.Мезенцаву былі ўручаны выданні «Архивы. Ничего кроме правды», «Сожженные деревни Белоруссии» і «Сожженные деревни России».

Д.Ф.Мезенцаў пад час сустрэчы.

А.Я.Цвяткоў, А.К.Дземянюк,С.В.Рубашкіна.

Пад час працоўнай сустрэчы.

Д.Ф.Мезенцаў і А.К.Дземянюк.

Удзельнікі сустрэчы: У.Р.Жаўняк, Д.Ф.Мезенцаў, А.Я.Цвяткоў, М.А.Шчоткіна, А.К.Дземянюк, В.В.Бруло, С.В.Рубашкіна, К.А.Ягоршава.