Справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку – 2024

5 сакавіка 2024 года ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Полацку адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва.

Прафарганізатар Дзічкевіч Марына Міхайлаўна выступіла са справаздачай аб дзейнасці з красавіка 2019 года па сакавік 2024 года, старшыня рэвізійнай камісіі – са справаздачай аб рабоце камісіі. Заслухаўшы даклады, сход прагаласаваў за прызнанне дзейнасці прафсаюзнага камітэта здавальняючай.

На сходзе пераабраны прафарганізатар, рэвізійная камісія, грамадскі інспектар па ахове працы, казначэй.

Прафарганізатарам першаснай прафсаюзнай арганізацыі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку абраная Бярэзіна Вольга Аляксандраўна. У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Савета ФПБ ад 21 снежня 2018г. № 346 «Аб клятве прафсаюзнага лідэра», абраны прафарганізатар першаснай прафсаюзнай арганізацыі прынесла клятву.

Таксама сход прагаласаваў за абранне Лазаронак Л.В. і Бярэзінай В.А. дэлегатамі на справаздачна-выбарную канферэнцыю Полацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў.