Памер шрыфту: A A A A A
Колеры: A A A A
Выявы:
Архівы Беларусі
Інфармацыйны партал архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь

У Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы распачала працу стацыянарная выстаўка, прымеркаваная да свята 8 Сакавіка

У чытальнай зале Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы ў гонар Міжнароднага жаночага дня адкрылася стацыянарная выстаўка архіўных дакументаў «Дзякуй, дарагія, за мір і працу!». Экспазіцыю выстаўкі складаюць дакументы асабістага паходжання з фондаў удзельніц Вялікай Айчыннай вайны Вольгі Даўгушовай, Валянціны Луцэнка, Ліліі Удавенка, паштальёна Яўгеніі Адамовіч, урача-педыятра Алімпіяды Мітраховіч.

Сярод прадстаўленных на выстаўцы архіўных дакументаў – фатаграфіі, пасведчанні да ўзнагарод і іншыя дакументы жанчын-фондаўтваральнікаў Рэчыцкага дзяржархіва.