Аб адводзе 105 авіяатраду БТУ ГПФ участку зямлі калгаса ім. Варашылава Мсціслаўскага раёна пад будаўніцтва пасадачнай пляцоўкі

У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных «Аб адводзе 105 авіяатраду БТУ ГПФ участку зямлі калгаса ім. Варашылава Мсціслаўскага раёна пад будаўніцтва пасадачнай пляцоўкі» ад 16 лістапада 1961 года № 883.

У адпаведнасці з рашэннем, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт дазволіў Мсціслаўскаму раённаму Савету дэпутатаў працоўных перадаць 24 гектары раллі калгасу ім. Варашылава на поўнач ад горада Мсціслаўля 105 авіяатраду Беларускага тэрытарыяльнага ўпраўлення Грамадзянскага Паветранага флота пад будаўніцтва пасадачнай пляцоўкі самалётаў санітарнай, паштовай і пасажырскай авіяцыі.

Тым самым горад Мсціслаў стаў адной з кропак на маршруце паветраных ліній мясцовага значэння Магілёў-Мсціслаў-Хоцімск-Краснаполле-Слаўгарад-Магілёў.

Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ДАМог), Ф. 7, Воп. 5, Спр. 767, Л. 166.