Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб аднаўленні Рэчыцкага лесапільнага завода імя Кірава

У час акупацыі Рэчыцы (з 23 жніўня 1941 па 18 лістапада 1943 года) нямецка-фашысцкімі захопнікамі былі разбураны многія будынкі і аб’екты, уключаючы прамысловы комплекс. Адразу пасля вызвалення гарадская ўлада прымала меры для аднаўлення заводаў і фабрык, у тым ліку Рэчыцкага лесапільнага завода імя Кірава (пастанова №24 Рэчыцкага гарвыканкама ад 23 снежня 1943 года «Аб аднаўленні завода імя Кірава» – Ф. 342. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 10), работу якога прыйшлося аднаўляць фактычна на руінах. 23 лютага 1944 года лесазавод даў першую прадукцыю пасля акупацыі і працаваў да 1950 года, затым уліўся ў склад Рэчыцкага домабудаўнічага камбіната (у цяперашні час – ААТ «Рэчыцадрэў»).

 

1. ЗДА ў г.Рэчыцы. Ф. 348. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 10
2. Рэчыцкі лесапільны завод імя Кірава аднаўляецца пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў