Справаздачна-выбарны сход членаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы
29 лютага 2024 года ў Занальным дзяржаўным архіве ў г. Рэчыцы адбыўся справаздачна-выбарны сход членаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва.
Аб працы першаснай прафсаюзнай арганізацыі за 2019-2023 гады дакладвала прафсаюзны арганізатар першаснай прафсаюзнай арганізацыі Юлія Аляксандраўна Барашка. Са справаздачай аб працы рэвізора за дадзены перыяд выступіла рэвізор першаснай прафсаюзнай арганізацыі Наталля Мікалаеўна Корцелева. Па выніках прадстаўленых дакладаў сход прагаласаваў за прызнанне працы першаснай прафсаюзнай арганізацыі архіва ў 2019-2023 гадах здавальняючай.
Дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы Наталля Мікалаеўна Пішчык у сваім дакладзе падвяла вынікі выканання калектыўнага дагавора за названы перыяд. У прыватнасці, былі адзначаны такія моманты, як рамонт будынку і памяшканняў архіва, набыццё неабходнага інвентару і стварэнне іншых умоў для працы і адпачынку работнікаў.
На сходзе былі абраны: прафсаюзным арганізатарам першаснай прафсаюзнай арганізацыі – Ю.А.Барашка, рэвізорам – Н.М.Корцелева, казначэем – М.Д.Аляксеенка, грамадскім інспектарам – І.В.Садоўская.