28 лютага 2024 г.Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы праведзены выязны навучальны семінар для работнікаў РУП «Мінскэнерга» на тэму «Арганізацыя справаводства і работы архіва ў арганізацыі»
У рабоце семінара, арганізаванага сумесна з Навучальным цэнтрам падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў энергетыкі, у якасці слухачоў прынялі ўдзел работнікі справаводных і архіўных службаў цэнтральнага апарата, філіялаў і іншых структурных падраздзяленняў Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскэнерга»; усяго больш за 80 чалавек.
На семінары былі разгледжаны пытанні нарматыўна-прававога рэгулявання справаводства і архіўнай справы ў арганізацыях, змяненні ў справаводстве, звязаныя з прыняццем новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях. Асаблівая ўвага на семінары была нададзена правілам складання, узгаднення і зацвярджэння наменклатур спраў, правядзення экспертызы каштоўнасці дакументаў і ўстанаўлення тэрмінаў іх захоўвання, складання вопісаў спраў структурных падраздзяленняў, перадачы спраў у архіў арганізацыі і дзяржаўны архіў, забеспячэння захаванасці дакументаў і спраў у архіве.
Удзельнікі семінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных на семінары пытанняў, выказалі падзяку лектарам і арганізатарам.