Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці прыняў удзел ва Ўсерасійскай навуковай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Гісторыя медыцыны і гістарычная памяць»

16-17 лютага 2024 года ў ФДБАУ ВА «Першы Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт ім. акад. І.П. Паўлава» прайшла Ўсерасійская навуковая канферэнцыя з міжнародным удзелам «Гісторыя медыцыны і гістарычная памяць». На канферэнцыі сабраліся гісторыкі, філолагі, медыкі, фармацэўты, архівісты, бібліятэкары.

Архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў дыстанцыйна выступіў на пасяджэнні секцыі «Мінулае аховы здароўя: ад біяграфікі да гісторыі паўсядзённасці» з дакладам «Гісторыя службы хуткай медыцынскай дапамогі ў дакументах органаў выканаўчай улады г. Магілёва (1946-1999 гг.)».