23 лютага 2024 г. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы адбыўся агульны сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Перад супрацоўнікамі выступіла падпалкоўнік запасу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Т.В.Лазар, якая расказала пра асаблівасці нясення вайсковай службы, спецыфіку працы з курсантамі, радавым і афіцэрскім складам. Выступ Таццяны Уладзіміраўны выклікаў непадробленую цікавасць, што выказалася ў значнай колькасці зададзеных пытанняў.
З віншаваннямі перад працаўнікамі выступілі таксама прадстаўнікі адміністрацыі інстытута, прафзвязнага камітэта, першай арганізацыі БРСМ. Па сканчэнню сходу мужчынскай палове калектыву былі ўручаны памятныя падарункі.