У Дзяржархіве ў г. Глыбокае працягваецца пілотны праект «Юны архівіст»
24 лютага 2024 года ў Дзяржархіве ў г.Глыбокае працягнуўся пілотны праект «Юны архівіст». На гэтым уроку былі разгледжаны дзве тэмы: «Праца па аблічбоўцы дакументаў, вопісаў» і «Геральдыка роднай зямлі».
Аб неабходнасці правядзення работы па аблічбоўцы архіўных дакументаў і вопісаў расказала загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Ганна Цыганкова. Яна паказала дзецям на практыцы, як адбываецца аблічбоўка справы. Затым вучням была дадзена магчымасць самім, прымяняючы атрыманыя веды, скарыстацца сканавальным абсталяваннем.
Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяна Аўласава расказала членам таварыства па інтарэсах аб гербах раённых цэнтраў, ўваходзячым у зону, якая абслугоўваецца Дзяржархівам у г.Глыбокае, гісторыі іх узнікнення. Вучні змаглі ўбачыць дакументы раённых выканаўчых і распарадчых органаў, якімі зацвярджаліся геральдычныя сімвалы раённых цэнтраў – Браслава, Глыбокае, Докшыцы, Міёры, Паставы, Шаркаўшчына.