Памяці загінуўшым абаронцам Айчыны

23 лютага 2024 года, у Дзень абаронцы Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да бюста генерал-маёра Міхаіла Цімафеевіча Раманава — вядомага савецкага ваеначальніка, камандзіра 172-й стралковай дывізіі, якая гераічна абараняла Магілёў у ліпені 1941 года.