Святкаванне Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Цэнтральнай лабараторыі
23 лютага ў дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У гэты дзень у фае была аформлена экспазіцыя з фотаздымкамі мужчын-супрацоўнікаў лабараторыі ў ваеннай форме часоў іх вайсковай службы.
Супрацоўніцы лабараторыі павіншавалі са святам сваіх калег-мужчын, пажадаўшы ім моцнага здароўя, мірнага неба, святочнага настрою і паспяховай працы на карысць нашай Радзімы, а ад прафсаюзнай арганізацыі віноўнікам урачыстасці былі ўручаны падарункавыя сертыфікаты.
Мужчыны падзяліліся сваімі ўспамінамі пра службу, а галоўны інжынер лабараторыі, палкоўнік запасу Вітушка У.А., распавёў пра сваіх дзеда і бацьку – прадстаўнікоў сямейнай дынастыі кадравых вайскоўцаў, а таксама пра свой вайсковы шлях ад сувораўскага вучылішча да службы ў Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь.
![]() |
1. Супрацоўнікі лабараторыі ў вайсковай форме часоў іх вайсковай службы. |
![]() |
2. Галоўны інжынер лабараторыі, палкоўнік запасу Вітушка В.А. (у цэнтры) расказвае пра сваю вайсковую службу. |
![]() |
3. Загадчык аддзела Кулак В.А. успамінае сваю службу. |
![]() |
4. Жанчыны з цікавасцю разглядаюць узнагароды і знакі адрознення. |
![]() |
5. Агульнае фота ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства. |