Аб размяшчэнні насценгазеты «Свята арміі роднай» з фатаграфіямі супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, іх бацькоў і дзяцей, якія служылі ў арміі
22 лютага 2024 года напярэдадні надыходзячага свята Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна з мэтай выхавання патрыятызму, вернасці воінскаму абавязку, гатоўнасці да самаахвяравання ў імя свабоды і незалежнасці Радзімы; аб’яднання калектыва і падтрымання спрыяльнага клімату ў архіве аформлена насценгазета «Свята арміі роднай» з фатаграфіямі супрацоўнікаў архіва, іх бацькоў і дзяцей, якія служылі ў войску.
«Мы ганарымся імі…» — гэтыя словы хочацца прысвяціць усім тым, хто мужна змагаўся за абарону Радзімы, і тым, хто ў цяперашні час служыць ва Узброеных Сілах нашай Радзімы.