Напярэдадні 23 лютага БДАМЛМ павіншаваў з Днём нараджэння народнага мастака Беларусі І.Я.Міско

22 лютага 2024 года напярэдадні 23 лютага і да 92-годдзя Івана Якімавіча Міско – народнага мастака Беларусі, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі майстэрню-музей І.Я.Міско, дзе выдатны беларускі скульптар творыць ужо многія гады.

Для мінчан мастак больш вядомы па помніку Максіму Горкаму, хоць яго асноўная тэма творчасці – Космас. У майстэрні-музеі прадстаўлена больш за сотню скульптурных твораў, графічных работ, фатаграфіі, інструменты, а таксама неверагодныя люстэрка і дзверы, спісаныя аўтографамі касманаўтаў, палітычных, літаратурных і культурных дзеячаў.

Мы віншуем Івана Якімaвіча з Днём нараджэння, жадаем доўгіх гадоў жыцця, натхнення, новых творчых ідэй і іх паспяховай рэалізацыі!

 

1. І.Я. Міско ў сваёй майстэрні
2. Калектыў БДАМЛМ ў майстэрні І.Я. Міско
3. Віншаванне скульптара з Днём нараджэння
4. Сумеснае фота калектыву з І.Я. Міско
5. Дзверы з аўтографамі касманаўтаў, палітычных (у тым ліку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), літаратурных і культурных дзеячаў
6. Люстэрка з аўтографамі касманаўтаў (і маці Гагарына)