Дакументальная выстава на калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
8 лютага 2024 года адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі работы за 2023 год і вызначаны задачы на 2024 год.
У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь была падрыхтавана дакументальная выстава «Партызаны, партызаны, беларускія сыны» і банэрная выстава «Край мужнасці і славы».
У дадзеным выставачным праекце прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць факты мужнасці і гераізму нашых суайчыннікаў у гады вайны: дзённікі баявых дзеянняў, партызанская прысяга, данясення і гісторыі партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагародныя лісты і характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў, архіўныя фотаздымкі і малюнкі партызан – мастакоў, а таксама асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза.
Прадстаўленыя на мерапрыемстве дакументальныя матэрыялы спрыяюць самаідэнтыфікацыі беларускага народа, выхаванню патрыятызму і пачуцця гонару за гераічнае мінулае.
Заг.аддзелам М.А.Старасценка і вядучы архівіст В.П.Гарматны аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва пазнаёмілі прысутных з дакументамі і адказалі на шматлікія пытанні.