У Бабруйску прайшоў XX турнір пажарных-выратавальнікаў

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» ў Ф.1215 на захоўванні знаходзіцца дакумент – рашэнне Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 23.12.2003 г. № 25-43 «Аб правядзенні штогадовага адкрытага першынства па міні-футболе і валейболе на кубак Старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, сярод падраздзяленняў МНС, прысвечанага «Дню выратавальніка» (далей – рашэнне). Гэтым рашэннем было зацверджана Палажэнне аб правядзенні штогадовага адкрытага першынства па міні-футболе і валейболе на кубак Старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, сярод падраздзяленняў МНС, прысвечанага «Дню ратавальніка».

Дзякуючы гэтаму дакументу ў горадзе Бабруйску была закладзена добрая традыцыя праводзіць турнір штогод, а за 20 гадоў правядзення ён набыў статус міжнароднага спартыўнага мерапрыемства.

Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» Заяц А.Д. пабывала на гэтым мерапрыемстве, павіншавала з адкрыццём ХХ турніру і Днём ратавальніка, таксама ў музей Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях перададзена копія дакумента, з якога быў дадзены старт спаборніцтвам.