Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» прадстаўляе дакумент аб ўводзе ў эксплуатацыю будынку дзіцячай паліклінікі г.Рэчыцы

Напярэдадні навагодняга свята, 30 снежня 1971 года, выканаўчы камітэт Рэчыцкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне № 186 «Аб зацвярджэнні акта прыёмкі дзяржаўнай камісіяй будынку паліклінікі на 500 наведванняў» (Ф. 342. Воп. 1. Спр. 179. Арк. 363). Дадзеным дакументам прадпісваўся ўвод у эксплуатацыю будынку дзіцячай паліклінікі па вуліцы Карла Маркса, 21 у горадзе Рэчыцы. З той пары будынак неаднаразова рамантаваўся і добраўпарадкоўваўся, а яго сцены прымаюць маленькіх пацыентаў да гэтага дня.