«Занятак у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

У рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» і пагаднення аб супрацоўніцтве ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», 28 снежня адбыўся заключны ў 2023 годзе занятак з навучэнцамі 2 курса.

У ходзе занятка загадчык аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Вольга Троцкая пазнаёміла рабят з парадкам выканання запытаў, асаблівасцямі пошуку неабходнай інфармацыі і правіламі афармлення архіўных даведак. Затым вядучы архівіст Аляксандр Петухоў распавёў аб выкарыстанні архіўных дакументаў пры расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.