22 снежня 2023 года ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адкрылася выстава, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, кіраўніка Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы» Зяньковай Ефрасінні Савельеўны

Адважнай і бескампраміснай барацьбой з нямецка-фашысцкімі захопнікамі яна ўпісала сваё імя залатымі літарамі ў гісторыю Віцебшчыны. Згуртаваўшы вакол сябе людзей і наладзіўшы сувязь з партызанскім атрадам імя К.Я. Варашылава, выконвала яго заданні, вяла разведку, а годам пазней узначаліла падпольную камсамольска-маладзёжную арганізацыю «Юныя мсціўцы», якая дзейнічала да жніўня 1943 г.на станцыі Обаль і ў навакольных вёсках.

На выставе прадстаўлены копіі індывідуальных фатаграфій Ефрасінні Савельеўны Зяньковай, артыкулаў з часопісаў і газет, урыўкі з асабістага дзённіка, які захоўвае на сваіх старонках успаміны аб падпольнай дзейнасці партызанкі.

На фота: электронны варыянт выставы, падрыхтаванай Дзяржархівам Віцебскай вобласці.