Аб правядзенні круглага стала «Гістарычны шлях Савецкай Беларусі»

22 снежня 2023 г.на базе Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі адбыўся Рэспубліканскі круглы стол «Гістарычны шлях Савецкай Беларусі», прымеркаваны да 105-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі сумесна з Адміністрацыяй Прэзідэнта. Круглы стол быў арганізаваны з мэтай захавання памяці пра найважнейшыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці, шырокае асвятленне ў СМІ мерапрыемстваў, прысвечаных 105-годдзю абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел беларускія і расійскія вучоныя, палітычныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, СМІ, а таксама студэнты і навучэнцы.

З прывітальным словам ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі выступіў Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І.У.Луцкі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі В.Г.Гусакоў.

У рамках работы круглага стала з дакладам «Адлюстраванне аднаўлення народнай гаспадаркі Беларускай ССР у 1943—1950 гг. у дакументах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь» выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў. Удзельнікам мерапрыемства была прадэманстравана кінахроніка аб аднаўленні сельскай гаспадаркі, падрыхтаваная Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (БДАКФФД). У працы круглага стала таксама прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) А.К.Дзямянюк і дырэктар БДАКФФД А.Н.Ганчар.

Падчас правядзення мерапрыемства адбылася прэзентацыя кнігі «Вярхоўная Рада БССР першага склікання (1938—1947)», падрыхтаванай на аснове дакументаў НАРБ.

Гэта мерапрыемства садзейнічае ўмацаванню даследчых сувязей акадэмічнай і вузаўскай навукі, папулярызацыі гістарычных ведаў. Матэрыялы круглага стала плануецца апублікаваць і ў далейшым выкарыстоўваць пры выкананні дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў.

 









 

Відэадакумент з калекцыі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў

Не забудзьцеся ўключыць гук у прайгравальніку!