Рэалізацыя акцыі «Юны архівіст» у БДАМЛМ

22 снежня 2023 г. работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва была праведзена экскурсія ў рамках акцыі «Юны архівіст» і інфармацыйна-асветніцкага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна».

Навучэнцам Каледжа сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе распаведзена гісторыя будынка (былога кляштара бернардзінцаў), адзначана важнасць дзейнасці архіваў. На прыкладзе выставы «Сям’я Уладамірскіх» наведвальнікі пазнаёміліся з фондамі архіва-музея літаратуры і мастацтва.