Аб арганізацыі вячэрняга агульнатэхнічнага факультэта БПІ ў г.Магілёве

У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію загаду міністра вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР ад 8 ліпеня 1960 года №453 «Аб арганізацыі ў гор. Магілёве вячэрняга агульнатэхнічнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута ім. І.В. Сталіна».

У рамках рэалізацыі пастановы Савета Міністраў БССР ад 4 ліпеня 1960 года №385 кіраўнікі Беларускага політэхнічнага інстытута, Магілёўскага педінстытута і Магілёўскага машынабудаўнічага тэхнікума павінны былі вырашыць пытанні аб размяшчэнні на 1960/1961 навучальны год новага факультэта і забеспячэнні яго лабараторыямі, кабінетамі і прафесарска-выкладчыцкім складам. Варта адзначыць, што дырэктарам Магілёўскага педінстытута быў былы загадчык партархіва пры ЦК КП (б)Б Фёдар Восіпавіч Папоў.

 

Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ГАМог), Ф.2755, ап.1, д.89, Л. 18.