Лекцыя В.Дз.Селяменева для супрацоўнікаў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
21 снежня 2023 г.у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ў межах грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі адбылася тэматычная сустрэча «Унёсак медыцынскіх работнікаў Беларусі ў дзейнасць Мінскага антыфашысцкага, патрыятычнага падполля», прысвечаная 80-годдзю трагічнай гібелі студэнткі Беларускага медыцынскага інстытута Н.П. Маісеевай, а таксама настаўніцы М.П. Чыжэўскай і яе дачкі А.А. Чыжэўскай. З лекцыяй перад супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэта выступіў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук В.Дз. Селяменеў. У сваім выступленні лектар акцэнтаваў увагу на ўдзеле навучэнцаў універсітэта ў аперацыі па ліквідацыі генеральнага камісара Беларусі в.Кубэ ў 1943 г.Выступленне выклікала жывую цікавасць, і ў заключэнне лектар адказаў на пытанні прысутных.
![]() |
1. Пад час мерапрыемства |
![]() |
2. В.Дз. Селяменева |
![]() |
3. Пад час выступлення В.Дз. Селяменева |