Лекцыя для вучняў ДУА «Олтушская сярэдняя школа імя А.Н.Алесіка» Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці ў Дзяржаўным архіве Брэсцкай вобласці

14 снежня 2023 г.у рамках акцыі «Архівы – школе» Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці наведалі вучні 7, 8, 9-х класаў ДУА «Олтушская сярэдняя школа імя А.М.Алесіка» Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Заг. аддзелам выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказала дзецям пра гісторыю архіва, яго значэнне для грамадства і дзяржавы, склад дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве, у тым ліку аб генацыдзе мірнага насельніцтва Брэсцкай вобласці ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі.

Школьнікі азнаёміліся з выставай дакументаў «Трагічныя старонкі акупацыйнага рэжыму на Брэстчыне: дакументы сведчаць».

Таксама для вучняў была праведзена аглядная экскурсія па архіве, падчас якой яны атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

Наведванне школьнікамі архіва было часткай праграмы мерапрыемства, арганізаванага Пракуратурай Брэсцкай вобласці.

Правядзенне гэтага мерапрыемства суправаджалася здымкамі тэлеканала «Беларусь 4» ТРК «Брэст».

 

Фота 1. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. чытае вучням лекцыю
Фота 2. Вучні Олтушскай сярэдняй школы падчас лекцыі
Фота 3. Вучні Олтушскай сярэдняй школы на выстаўцы архіўных дакументаў «Дамачэўская трагедыя: да 80-годдзя расстрэлу выхаванцаў дзіцячага дома»