Занятак у ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілёва»

У рамках акцыі «Архівы-школе» работнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» наведалі дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г.Магілёва».

У рамках пасяджэння навукова-метадычнага семінара «Генацыд беларускага народа. Без тэрміну даўнасці» для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні, настаўнікаў дапрызыўнай падрыхтоўкі і школьнікаў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксандр Петухоў правёў занятак на тэму «Адплата за генацыд на Магілёўшчыне». Падчас заняткаў удзельнікам былі даведзены звесткі аб пакаранні нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх памагатых у пасляваенны перыяд за генацыд у дачыненні да жыхароў Магілёўшчыны, а таксама даступных у сетцы Інтэрнэт інфармацыйных рэсурсах па тэме генацыду беларускага народа.