Школьнікі ў архіве зноў
18 снежня 2023 г.у рамках акцыі «Архівы – школе» і Года міру і стварэння ў сценах Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне пабывалі вучні сярэдняй школы №3 г.Кобрына.
Спецыялісты архіва правялі ўрок на тэму «Леанід Фёдаравіч Глушко – паэт Кобрыншчыны». Пазнаёмілі дзяцей з біяграфіяй і творчасцю паэта. Прадэманстравалі школьнікам зборнікі вершаў аўтара.
Правялі аглядную экскурсію па архіве, падчас якой распавялі і паказалі, як і дзе захоўваюцца дакументы асабістага паходжання, а таксама прадэманстравалі буйнафарматныя дакументы.
Азнаёмілі дзяцей са стэндавымі выставамі, якія экспануюцца ў архіве.
![]() |
1. Школьнікі падчас урока |
![]() |
2. Вучні за праглядам дакументаў асабістага паходжання |
![]() |
3. Школьнікі падчас экскурсіі |