Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў дакументальную экспазіцыю «Станаўленне беларускай дзяржаўнасці» і прэзентаваў банэрную выставу «Адновім Беларусь разам!» у рамках Сходу ўпаўнаважаных Беларускай натарыяльнай палаты

18 снежня 2023 года ў кангрэс – холе «Прэзідэнт – Гатэля» адбыўся Сход упаўнаважаных Беларускай натарыяльнай палаты. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь у рамках дадзенага мерапрыемства прадставіў дакументальную выставу «Станаўленне беларускай дзяржаўнасці», якая адлюстроўвае асноўныя этапы зараджэння, станаўлення і развіцця нацыянальнай беларускай дзяржаўнасці, а разам з ёй і гісторыю натарыята нашай краіны.

Для экспанавання былі адабраны дакументы з архіўных фондаў ЦК КПБ, Цэнтральнага Выканаўчага камітэта Беларускай ССР, Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, а таксама копіі Эталонаў дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.

Для гасцей і ўдзельнікаў сходу таксама была прадстаўлена банэрная выстава з фондаў беларускіх і расійскіх архіваў «Адновім Беларусь разам!»

 

1. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С.М. Хаменка, намеснік міністра юстыцыі М.М.Старавойтаў, старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Н.У.Барысенка знаёмяцца з матэрыяламі выставы
2. На выставе
3. На выставе
4. На выставе