Сустрэча з навучэнцамі ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст»
18 снежня 2023 г.на базе сярэдняй школы №3 г.Навагрудка імя В.Г.Гаховіч прайшлі заняткі ў рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» з удзелам дырэктара ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» А.С.Забелінскай.
На прыкладзе віртуальнай дакументальнай выставы «Паэту ад удзячных нашчадкаў», прысвечанай 225-годдзю з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча, А.С.Забелінская расказала навучэнцам пра важны напрамак работы дзяржаўнага архіва, як выкарыстанне дакументаў увогуле і, у прыватнасці, пра выставачную дзейнасць.
Прадстаўленая віртуальная выстава дэманструе дакументы і фатаграфіі аб увекавечанні памяці паэта ў г.Навагрудку: пасляваенным аднаўленні дома-музея Міцкевіча і зборы экспанатаў, перайменаванні вуліцы, вырабе і ўстаноўцы помнікаў, адкрыцці музея, правядзенні ў памяць пра А.Міцкевіча розных агульнагарадскіх мерапрыемстваў.