15 снежня 2023 г.у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў «Нацыяналізацыя маёнткаў і арганізацыя землекарыстання ў Віцебскай губерні 1917 – 1922»
Удзельникам мерапрыемства кнігу прадставіла дырэктар архіва Таццяна Свістунова. Больш падрабязна з канцэпцыяй і зместам дакументальнага выдання азнаёміў прысутных загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Уладзімір Каханка.
Сваім меркаваннем аб выданні падзяліліся рэцэнзенты кнігі кандыдат гістарычных навук Аляксандр Бараноўскі і кандыдат гістарычных навук Мікалай Півавар. Апошні адзначыў, што дадзенае выданне павінна стаць адным са стымулаў для развіцця такога кірунку ў беларускай гістарычнай навуцы як сядзібазнаўства.
Па традыцыі, мерапрыемства завяршылася ўручэннем аўтарскіх і падарункавых экзэмпляраў кнігі.
![]() |
1. Удзельнікі прэзентацыі |
![]() |
2. Дырэктар архіва Таццяна Свістунова |
![]() |
3. Рэцэнзент кнігі Н.У. Півавар |
![]() |
4. Рэцэнзент кнігі А.В.Бараноўскі |