Урок патрыятычнага выхавання «Каб мы не забыліся!» у рамках праекта «Юны архівіст»

15 снежня ў рамках праекта «Юны архівіст» праведзены ўрок патрыятычнага выхавання «Каб мы не забыліся!». Падчас мерапрыемства навучэнцы азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія пацвярджаюць факт генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі Полацкай вобласці.

Таксама для навучэнцаў праведзена аглядная экскурсія па архіве, навучэнцы наведалі архівасховішча, азнаёміліся з дзеючымі выставамі, паглядзелі на працэс рэстаўрацыі дакументаў.