Аб правядзенні ДУ «НГАБ у г. Гродна» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» архіўнага ўрока для навучэнцаў 10 «А» класа сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці СШ № 28 г. Гродна

15 снежня 2023 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна з мэтай фарміравання навыкаў умення работы з навукова-даведачным апаратам і архіўнымі дакументамі пры даследчай дзейнасці, а таксама развіцця ў вучняў пазнавальнай цікавасці і матывацыі да работы з архіўнымі крыніцамі, фарміравання беражлівых адносін да гістарычных дакументаў, гісторыі Беларусі, нацыянальных і культурных каштоўнасцей і традыцый праведзены чацвёрты архіўны ўрок для вучняў 10 «А» класа сацыяльна-гуманітарнай накіраванасці СШ № 28 г. Гродна.

Занятак насіў назву «Кожны архіўны ліст захоўвае ў сабе гісторыю». Прайшоў ў форме ўрока-даследавання, на якім школьнікам была дадзена магчымасць вывучыць вопісы да спраў фонду, папрацаваць з архіўнымі дакументамі ў чытальнай зале.