Дакументальны летапіс: «Аб мерапрыемствах па барацьбе з грыпам у г.Магілёве»

У рамках рубрыкі «Дакументальны летапіс» установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прадстаўляе для азнаямлення копію рашэння Магілёўскага гарвыканкама ад 9 студзеня 1962 года №8 «Аб мерапрыемствах па барацьбе з грыпам у гор.Магілёве».

Для зімовага перыяду характэрныя ўспышкі вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, уключаючы грып. Апошні характарызуецца магчымым эпідэмічным распаўсюджваннем, павышэннем узроўня смяротнасці ад ускладненняў. У гэтай сувязі вялікую ролю адыгрывае скаардынаваная праца адпаведных службаў па прафілактыцы і барацьбе з грыпам. Як гэта адбывалася ў 1962 годзе, расказваюць архіўныя дакументы.

Алексей Иванович Швырёв, архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі

Спіс выкарыстаных крыніц:
Установа «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» (ГАМог), Фонд 11, ап. 5, д.285, Л. 32-33.