15 снежня 2023 года дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў наведаў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў

15 снежня 2023 г.для аказання дапамогі і ў рамках кантролю за ходам работ на аб’екце «Капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі ўнутраных інжынерных сістэм і аздаблення папавярхова ў будынку ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» па вул. Фаміных, д.1 у г.Дзяржынску» дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў наведаў установу «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».

А.Л.Воінаў абмеркаваў з прадстаўнікамі генпадраднай, інжынернай і праектнай арганізацый ход будаўніцтва і ўзніклыя праблемныя пытанні, для ўстаранення якіх былі дадзены адпаведныя даручэнні ўдзельнікам будаўніцтва. Дырэктар Дэпартамента ўказаў на неабходнасць безумоўнага асваення грашовых сродкаў, аператыўнага вырашэння пытанняў праектнай арганізацыяй і забеспячэння падрадчыкам тэмпаў будаўніцтва пры выкананні якасці работ.

А.Л.Воінаў заслухаў даклад дырэктара архіва А.М.Ганчара па пытаннях выканання архівам мэтавых паказчыкаў падпраграмы «Архівы Беларусі» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» па прыёме, аблічбоўванні дакументаў і арганізацыі выставачных праектаў, а таксама засваенні ў 2023 годзе грашовых сродкаў, выдзеленых на бягучыя і капітальныя выдаткі

У завяршэнні А.Л.Воінаву быў прадэманстраваны мантажны праглядальны стол, закуплены архівам у снежні 2023 года ў рамках рэалізацыі мерапрыемства 52 падпраграмы «Лічбавае развіццё дзяржаўнага кіравання» Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі», які дазваляе праглядаць копіі кінадакументаў на 16 і 35 мм. плёнцы з праслухоўваннем, у тым ліку ўсе віды плёнак кінадакументаў, а таксама арыгінальныя праглядальныя копіі, што раней не ўяўлялася магчымым. Дырэктарам Дэпартамента былі дадзены даручэнні па далейшым набыцці архівам сучаснага абсталявання.