11 снежня 2023 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбылося адкрыццё віртуальнай выстаўкі «Гісторыя чыгункі ў праектах і дакументах», прысвечанай 85-годдзю з дня ўтварэння «Белчыгункапраект»
У 1938 годзе пачалася гісторыя аднаго з найбольш значных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі – «Праектна-пошукавага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Інстытут «Белчыгункапраект». «Белчыгунпраект» з’яўляецца вядучым праектным інстытутам у галіне чыгуначнага і грамадзянскага будаўніцтва. З 85-гадовай гісторыяй і больш за 8 тысячамі паспяхова рэалізаванымі праектамі, прадпрыемства заслужыла рэпутацыю надзейнага партнёра і эксперта на сусветным узроўні.
Віншуючы «Інстытут «Белчыгункапраект» з 85-годдзем супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі падрыхтавалі інтэрнэт-выставу «Гісторыя чыгункі ў праектах і дакументах».
Матэрыялы выставы даступныя ТУТ.