Візіт дэлегацыі Дзяржаўнага архіва Рэспублікі Татарстан у БДАКФФД
11 снежня ва ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прыбыла дэлегацыя прадстаўнікоў Дзяржаўнай бюджэтнай установы «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» на чале з дырэктарам архіва Сяргеем Мікалаевічам Гарохавым.
Двухдзённая стажыроўка праходзіць у адпаведнасці з Дарожнай картай па развіццю супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан на 2023 – 2025 гады.
У першы дзень візіту калегі азнаёміліся з падыходамі ў сферы камплектавання аўдыёвізуальнымі дакументамі, спосабамі стварэння навукова-даведачнага апарата.
Дырэктар Дзяржархіва Рэспублікі Татарстан С.М.Гарохаў выступіў з прэзентацыяй перад калектывам архіва і адказаў на пытанні.
На працягу працоўнага дня гасцям прадэманстравалі метады рэстаўрацыі і кансервацыйна-прафілактычнай апрацоўкі кінастужкі, спосабы і віды кантролю тэхнічнага стану аўдыёвізуальных дакументаў.
Праца з калегамі з Татарстану працягнецца 12 снежня згодна з зацверджанай праграмай.
На фота: Дэлегацыя Дзяржаўнай бюджэтнай установы «Дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан» падчас наведвання ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (БДАКФФД, 11 снежня 2023 г., г.Дзяржынск, фота Г.М.Дубатоўка)